МотолькоПомоги
47K subscribers
15.1K photos
3.22K videos
80 files
10.4K links
Проект http://motolko.help - новости, инсайды, расследования и мнения из Беларуси и про Беларусь.
Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Перемещение техники оккупантов по Беларуси: @HajunBYbot

Сбор:
https://bysol.org/ru/initiatives/hajunby/
Download Telegram
☢️ Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне

26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага @ecohomengo, у розных гарадах свету.

На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:

🇵🇱 Варшава. 20.04 а 19:00.
Rynek Starego Miasta, 2
Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;

🇵🇱 Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.
Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;

🇱🇹 Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.
Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;

🇵🇱 Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.
Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;

🇬🇪 Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇩🇪 Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇱🇹 Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇵🇱 Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Заўтра Чарнобыльскі шлях пройдзе ад Вільні да Нью-Йорку

26 красавіка, у 38-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС, беларусы выйдуць на адну з найстарэйшых акцыяў беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Ужо вядома, што акцыі і імпрэзы заўтра пройдуць у:

🇱🇹 Вільні — 12:00. Парк Сапегаў.
🇵🇱 Варшаве — 17:30. Помнік Каперніку.
🇵🇱 Беластоку — 18:00. Cквер Вольнай Беларусі.
🇵🇱 Уроцлаве — 18:00, Pręgierz.
🇺🇸 Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН.

27 красавіка ў:

🇧🇪 Бруселю — 14:00. Albertine plein.
🇬🇪 Тбілісі — 14:00. Прастора «Кропка».
🇺🇸 Чыкага — 10:00. Sam Leone Beach Park.
🇵🇱 Познані — 15:00. Пляц Вольнасці.

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM