Ліст, відэапаведамленне і жоўтая бірка: Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак у памяць Вітольда праваабаронцы @viasna96 летась абвясцілі Дзень палітвязняў у Беларусі, які ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў другі раз.
Таксама праваабаронцы падрыхтавалі спіс таго, што кожны можа зрабіць да Дня палітвязняў:
🔴 Арганізаваць ці далучыцца да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў у вашым горадзе. Ужо на дадзены момант вядома, што акцыі 21 траўня адбудуцца больш чым у 30-і гарадах.
Афішу глядзіце тут
🔴 Начапіць на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, якая з’яўляецца сімвалам гэтага дня, бо менавіта жоўтай «экстрэмісцкай» біркай пазначаюць палітзняволеных у калоніях
🔴 Зачытаць на відэа ліст ад палітвязня і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #дзеньпалітвязняў
🔴 Напісаць ліст палітвязню і апублікаваць яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці)
🔴 Падтрымаць палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і
🔴 Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
🔴 Акрамя таго, можна надрукаваць ліст (постэр) фармата А3 і прыйсці з ім і далучыцца да акцыі. Лісты можна спампаваць тут
@motolkohelp
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак у памяць Вітольда праваабаронцы @viasna96 летась абвясцілі Дзень палітвязняў у Беларусі, які ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў другі раз.
Таксама праваабаронцы падрыхтавалі спіс таго, што кожны можа зрабіць да Дня палітвязняў:
Афішу глядзіце тут
@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM