Forwarded from Спадчына
Учора ў Беларускім саюзе архітэктараў на майстар-класе нямецка-расійскі архітэктар Сяргей Чобан, адказваючы на пытанне пра неКемпінскі, спраектаваны ягонай фірмай, сказаў, што лічыць комплекс цалкам дарэчным, ён не ведае іншых такіх гарадоў, каб такая шчыльная забудова галоўнага праспекта пераразалася такой шырокай паркавай зонай, на яго думку, гэтая сітуацыя склалася хаатычна. Што тычыцца першай мінскай электрастанцыі, якая была пазбаўленая статусу і стала ахвярай будоўлі, яе аднаўленне закладзена ў праекце, але трохі ў іншым месцы. Чобан, праўда, не бачыць вялікай каштоўнасці ў ёй і лічыць, што калі адбываецца такі гвалт над гістарычным будынкам, лепей яго проста прыбраць, але, вядома, будынак важны для захавання духу месца. Успрыманне ж неКемпінскі, на яго думку, зменіцца, калі ён урэшце будзе дабудаваны і пачне функцыянаваць.
#мінск #гістарычнаязабудова #меркаванне