Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сёлета арганізатары святкавання БНР100 ля Опернага тэатру ў Менску правядуць маштабную анлайн-трансляцыю свята 25 сакавіка, якое адбудзецца ў YouTube, і да яго зможа далучыцца кожны беларус і беларуска ці то ў Беларусі, ці то ў замежжы.
Ужо вядома, што ў святкаванні возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты і аўтарытэтныя спікеры, з якімі будуць абмяркоўвацца пытанні нашай гісторыі, сучаснасці і беларускай ідэнтычнасці.
І сёлета кожны беларус і беларуска мае магчымасць узяць непасрэдны ўдзел у арганізацыі нашага свята. На платформе BYSOL запушчаны збор сродкаў на арганізацыю #БНР106.
Неабходна сабраць €25 000, якія пойдуць на арэнду пляцоўкі, абсталявання ды арганізацыю выступу музыкаў.
Падтрымаць БНР106 можна тут
❗️Нагадваем, што ў сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца для перавода сродкаў карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤380👍85🤣24👎6😢3
Forwarded from Каманда БНР100
25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень мы ўпершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!
У 19:00 па мінскім часе 25 сакавіка на ютуб-канале «Годна» пачнецца святочная трансляцыя. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.
❤️ J:МОРС
🤍 NAVIBAND
❤️ Dlina Volny
І гэта толькі пачатак, хутка будуць абвешчаныя іншыя музычныя гурты.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106.
Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў 😉.
Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя.
З любоўю,
Каманда БНР100
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤527👍86👎12🤣12😢2
@bnr100by апублікавалі line up анлайн-святкавання #БНР106, якое адбудзецца ўжо праз 13 дзён — 25 cакавіка а 19:00 на YouTube-канеле «Годна». У святкаванні возьмуць удзел:
Акрамя таго, запрошаныя эксперты ў галіне нашай культуры і гісторыі, з якімі абмяркуюць мінулае, сучаснасць і будучыню, а весці мерапрыемства будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі.
25 сакавіка а 19:00! Адзначым разам!
Падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут
Ужо сабрана € 3 088 з € 25 000.
Нагадваем, што ў сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца для перавода сродкаў карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍277❤124👎13
Forwarded from Каманда БНР100
⚡Замена на #БНР106!
Гурт Dlina Volny, на жаль, не зможа выступіць на анлайн-святкаванні БНР106. І мы шчыра зычым вакалістцы Машы як мага хутчэй ачуняць і больш не хварэць!
Але мы проста не можам вас пакінуць толькі з гэтай навіной, таму Dlina Volny на БНР106 заменіць Šuma!
Цудоўная беларуская электроніка з элементамі этна прагучыць ужо 25 сакавіка а 19:00 на YouTube-канале «Годна»! Не прапусці!
Падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут
Гурт Dlina Volny, на жаль, не зможа выступіць на анлайн-святкаванні БНР106. І мы шчыра зычым вакалістцы Машы як мага хутчэй ачуняць і больш не хварэць!
Але мы проста не можам вас пакінуць толькі з гэтай навіной, таму Dlina Volny на БНР106 заменіць Šuma!
Цудоўная беларуская электроніка з элементамі этна прагучыць ужо 25 сакавіка а 19:00 на YouTube-канале «Годна»! Не прапусці!
Падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут
❤326👍56😢7🤣1
Учора акцыі і маршы з нагоды #БНР106 адбыліся ў Варшаве, Беластоку, Быдгашчу, Гданьску, Лодзі, Празе, Батумі, Бруселю, Вільні і нават Каларада.
Глядзіце, як гэта было
Сёння ж акцыі працягваюцца і пройдуць яшчэ ў больш чым 10-і гарадах:
🇱🇹 Вільня. 18:00. Лукішская плошча.
🇱🇹 Клайпеда. 18:30. Tiltu 2
🇵🇱 Ольштын. 17:30. plac Jana Pawla II
🇵🇱 Торунь. 18:00. Pomnik Mikołaja Kopernika
🇵🇱 Уроцлаў. 18:00. Plac Wolności
🇵🇱 Кракаў. 18:30. Plac Wielkiej Armii Napoleona
🇩🇪 Брэмен. 16:00. DGB-Haus
🇮🇱 Ашдод. 18:00. Помнік Я.Купалу
🇬🇪 Тбілісі. 19:30. Парламэнт Грузіі
🇺🇸 Бостан. 12:30. Boston City Hall
🇺🇸 Х’юстан. 17:00. King’s BierHaus
Калі вы ведаеце, дзе яшчэ плануюцца імпрэзы да 25 сакавіка — дасылайце інфармацыю ў @dzechat_bot ці праз форму для сувязі на сайце bnr106.info.
І нагадваем, што сёння а 19:00 на YouTube-канале «Годна» пачнецца вялікае анлайн-святкаванне #БНР106, дзе зайграюць J:МОРС, NAVIBAND, ŠUMA, NOCHY, DZIECIUKI і VOLSKI.
@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Motolko Help
Беларусы па ўсім свеце святкуюць Дзень Волі #БНР106 (пост абнаўляецца)
Акцыі праходзяць у розных краінах.
❤399👍61🤣10😢5👎3
Далучайцеся да свята прама зараз на YouTube-канале «Годна».
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?si=e6wBtcKTTCc1reTp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Дзень Волі 2024 — БНР106. Святочная трансляцыя.
00:00 – «DZIECIUKI».
02:30 – Уступ. Як задаць нам пытанні?
06:25 – Цімох Акудовіч і Вікторыя Пальчыс. «БНР. Як усё пачыналася?».
17:13 – віншаванне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
19:14 – «DZIECIUKI».
28:44 – Адказваем на вашыя пытанні.
30:10 – Святлана…
02:30 – Уступ. Як задаць нам пытанні?
06:25 – Цімох Акудовіч і Вікторыя Пальчыс. «БНР. Як усё пачыналася?».
17:13 – віншаванне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
19:14 – «DZIECIUKI».
28:44 – Адказваем на вашыя пытанні.
30:10 – Святлана…
❤373👍60🤣8👎7