DW Беларусь
8.65K subscribers
2.73K photos
1.28K videos
8.18K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
На гэтым тыдні стала вядома, што беларуса і былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка затрымалі ў В'етнаме і дэпартавалі ў Беларусь. Мужчыне можа пагражаць смяротнае пакаранне.

На гэтым фоне праваабаронцы нагадваюць аб мерах бяспекі і перасцерагаюць: рэжым загартаваўся і можа дабрацца да супернікаў нават у іншай краіне.

Слова "загартоўваць" сугучна нямецкаму härten. Кожную суботу мы расказваем вам пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах. #cлоўнікDW

@dw_belarus
😢13👍5😨2
У гэты зімовы час і ў Нямеччыне, і ў Беларусі людзі з задавальненнем наведваюць калядныя кірмашы, каб паспрабаваць смачную ежу і, канешне ж, розныя гатункі святочных напояў - глінтвейн з чырвонага, белага і нават ружовага віна, а таксама медавуху, безалкагольныя напоі ці з звараныя з сідру.

А само беларускае слова "гатунак" сугучна нямецкаму Gattung. Кожную суботу мы расказваем вам пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах. #cлоўнікDW

@dw_belarus
👍19👎1
Да наступлення Новага года застаецца літаральна некалькі дзён. Звычайна гэта вельмі асаблівы перыяд: час у ім нібы запавольваецца і напаўняецца прадчуваннем цуда. Дні яшчэ кароткія, але аганькі, што ўпрыгожваюць елкі і вуліцы гарадоў, ззяюць, нібы дыяманты, і дадаюць доўгім вечарам утульнасці.

Дарэчы, слова "дыямант" падобна гучыць і ў нямецкай мове - Diamant. Больш прыкладаў і пералеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі можна знайсці па хэштэгу #cлоўнікDW.

@dw_belarus
👍98🔥3
20 красавіка веруючыя беларусы адзначаюць Вялікдзень. Сканчваецца Вялікі пост, а гэта значыць, што зараз можна папесціць сябе шынкай, яйкамі, булкамі і шмат чым іншым, ад чаго падчас паста адмаўляліся вернікі.

Слова "шынка" гучыць па-беларуску практычна аднолькава з нямецкім словам Schinken. Гэта рубрыка #CлоўнікDW, у якой мы знаёмім вас з паралелямі ў гэтых дзвюх мовах.

@dw_belarus
🔥14👍5