DW Беларусь
8.36K subscribers
3.14K photos
1.57K videos
8.89K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
Гэты тыдзень прынёс новую хвалю правакацый у дачыненні да беларускай дыяспары ў Літве. Невядомыя людзі ўжо не першы раз наносяць шкоду беларускім установам.

У Цэнтры беларускай супольнасці й культуры пабілі шыбы, беларускую царкву абстралялі з пнеўматыкі, пакінулі абразлівы надпіс каля арганізацыі "Дапамога"... Шмат хто лічыць, што гэта - правакацыі беларускіх спецслужбаў. МЗС Літвы заявіў, што рашуча асуджае акты вандалізму.

Дарэчы, слова "шкодзіць" гучыць падобна да нямецкага "schaden". А мы спадзяемся, што недарэчныя злачынствы не пашкодзяць адносінам паміж беларусамі і літоўцамі.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
😢15👍5😡4
У Мінску на выходных святкуюць дзень горада. Гэтая дата не гістарычная, фэст ладзяць на другіх восеньскіх выходных, калі шмат у якіх гарадах праходзяць кірмашы, прысвечаныя новаму ўраджаю.

Будуць дзейнічаць такія кірмашы і ў Мінску, падчас святкавання.

Што цікава, праходзяць кірмашы - або, як іх называюць па-нямецку, Kirmes - у гэты час і ў нямецкіх мястэчках. Гэтая традыцыя аб’ядноўвае многія народы, а беларусаў і немцаў - яшчэ і падобная назва.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍164
У Нямеччыне - новая традыцыя: у студзені немцы адмаўляюцца ад алкаголю, салодкага і мяса. Дарэчы, сустракаецца яна ўжо і сярод беларусаў.

Робіцца гэта для здароўя, бо такая дыета выдатна ўплывае на арганізм, і ў тым ліку - на ныркі. Слова, якое зразумеюць у двух краінах, бо наша слова "нырка" падобнае да нямецкага Niere. Ну а мы жадаем здароўя і беларусам, і немцам! #СлоўнiкDW

@dw_belarus
14👍10
Менавіта цяпер і да 23 сакавіка ў Музеі Маёля ў Парыжы праходзіць буйная выстава Надзеі Хадасевіч-Лежэ - вядомай мастачкі з беларускай вёскі Асецішча. Нажаль, у Музеі вёска пазначаная як "расейская". Беларуская рада культуры ўжо напісала ліст музею з просьбай замяніць месца нараджэння мастачкі на Беларусь.

Апошнім часам Беларусь і беларусы імкнуцца гучней заявіць пра сябе свету - у тым ліку і праз творцаў.

Беларускае мастацтва, без сумневаў, - частка сусветнай, еўрапейскай культуры. Гэтая даўняя сувязь бачная нават праз словы. Так, напрыклад, адзін з галоўных інструментаў мастака - пэндзаль - вельмі падобна гучыць і ў нямецкай мове: Pinsel.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍201
На наступным тыдні ў свеце адзначаюць Дзень святога Валянціна - свята закаханых. Ці любіце вы гэтае свята? Або пражывяце гэты дзень як звычайны? Не, мы не чакаем адказаў! Бо асабістае жыццё чалавека - справа прыватная. Так лічаць і беларусы, і немцы. Прычым у Нямеччыне слова "прыватны" гучыць амаль гэтак жа - privat.

Мы ж пажадаем усім таго кахання і той любові, якія вам патрэбныя! #СлоўнiкDW

dw_belarus
👍15
На гэтым тыднні палітзняволены журналіст "Радыё Свабода" Андрэй Кузнечык, актывістка Алена Маўшук, а таксама грамадзянін ЗША выйшлі з турмы на волю. У Мінску іх асабіста забіраў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыстафер Сміт.

І Алена, і Андрэй адбывалі шасцігадовы тэрмін і ўжо адсядзелі больш за палову. Яны нарэшце змаглі абняць сваіх дзяцей і родных.

Добрая навіна дала падставу для разважанняў: ці стварае Лукашэнка такім чынам грунт для перамоваў з Захадам?

Як бы ні было, будзем спадзявацца, што ўсе палітзняволеныя выйдуць на волю як мага хутчэй.

А слова "грунт", дарэчы, ў нямецкай мове гучыць вельмі падобна - Grund.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍10
На гэтым тыдні беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію еўрапейскага паразумення, адну з галоўных літаратурных узнагарод Германіі.

З 2020 года пісьменнік знаходзіцца ў эміграцыі, а той твор, за які ён атрымаў узнагароду, раман "Сабакі Эўропы", у Беларусі назвалі "экстрэмісцкім". На шчасце, творы Альгерда Бахарэвіча выходзяць і знаходзяць свой шлях да чытачоў.

А мы спадзяемся, што і заслужанае прызнанне на радзіме - толькі справа часу. Кнігі забароненых зараз пісьменнікаў з'явяцца ў бібліятэках, трапяць ў падручнікі, а іх імёны будуць напісаныя на шыльдах беларускіх дамоў.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍273
У Дусэльдорфе праходзіць вялікая выстава Марка Шагала, народжанага ў Віцебску мастака габрэйскага паходжання. Фокус выставы, на якой можна пабачыць больш за 120 прац мастака, - раннія гады і цёмныя бакі яго творчасці.

У Марка Шагала было складанае, доўгае жыццё... А пачалося яно ў простай габрэйскай сям'і. Бацька Шагала працаваў грузчыкам. Маці ж была крамаркай: трымала невялікую краму з прадуктамі.

Дарэчы, у Нямеччыне, дзе напрацягу свайго доўгага жыцця таксама паспеў пажыць Шагал, тых, хто трымае краму з харчамі або займаецца дробным гандлем, спрадвеку завуць гэтак жа - Krämer або Krämerin.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍214
На гэтым тыдні адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд. Адзін з вязняў лагера - 98-гадовы Андрэй Маісеенка, які трапіў у Бухенвальд, калі яму было 17.

Цягам апошніх 20 год ён амаль штогод прыязджае на месца памяці, дзе распавядае сваю гісторыю. Між іншага пра тое, як у 1945 годзе нацысты вывелі вязняў на марш смерці. У гэты ж час да лагера набліжалася амерыканская армія, якая і выратавала Андрэя Маісеенку ад кулі. "Мы не дайшлі да кар'ера, дзе нас павінны былі расстраляць, метраў пяцьсот, можа крыху больш", - узгадвае былы вязень.

З гісторыяй спадара Андрэя можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы. А больш прыкладаў і паралеляў у беларускай і нямецкай мовах вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
👍114
На гэтым тыдні Беларусь страціла два унікальных гістарычных будынка. На Гродненшчыне абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы ў Дзікушках Лідскага раёна. Некалі гэтымі землямі валодалі вялікія князі, а саму сядзібу пабудавалі Мінейкі.

А у канцы тыдня адбыўся пажар у драўлянай царкве Святога Міхаіла ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна. Яна ўваходзіла ў склад культавых драўляных храмаў Берасцейшчыны, якія разглядаліся на ўключэнне ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Будзем спадзявацца, што іншыя будынкі ацалеюць і трапяць у сустветны спіс. Як нядаўна трапілі ў яго адразу чатыры замкі Германіі. Дарэчы, словы "гістарычныя будынкі" гучаць вельмі падобна на нямецкія - historische Gebäude.

Больш пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
😢15👍31
На гэтым тыдні Расія зноў нанесла некалькі масіраваных удараў па Украіне. Адзін з іх, у ноч на 31 ліпеня, - па Кіеве, дзе ў выніку расійскага нападу пацярпелі 135 чалавек.

Ахвярамі расійскай агрэсіі стаў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, малодшаму з якіх было ўсяго два гады.

З-пад завалаў разбуранага ў Кіеве дзевяціпавярховага дома, акрамя людзей, ратавальнікі даставалі і іх гадаванцаў: катоў, сабак, трусоў і нават папугаяў.

Слова "ахвяра" ў беларускай мове мае адзіны корань з нямецкім словам Opfer. Больш паралеляў у дзвюх мовах - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
😢161
9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае галасы на сфальсіфікаваных выбарах. У адказ яны сутыкнуліся з гвалтам і рэпрэсіямі, шмат людзей апынулася ў турмах або было вымушана пакінуць краіну.

Праз 5 гадоў пасля пачатку пратэстаў доўгі і марудны шлях Беларусі да дэмакратыі ўсё яшчэ не завершаны.

Слова "марудны" ў беларускай мове мае агульныя карані з нямецкім marode, хаця гэтае нямецкае слова мае іншы сэнс - "знясілены" або "разбураны". Больш паралеляў у дзвюх мовах - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
15😢5👍2
Велізарныя чэргі ўтварыліся ў гэтыя дні на мяжы Беларусі і Польшчы. Перад шлагбаўмам памежнікаў з беларускага боку стаяць некалькі тысяч легкавых аўтамабіляў і дзясяткі аўтобусаў. У выніку, на жаль, кіроўцы могуць правесці за стырном сваіх аўто ад 4 да 6 сутак!

Дарэчы, у нямецкай мове слова "стырно" гучыць вельмі падобна да беларускай - Steuer. Больш прыкладаў паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW

@dw_belarus
👍11😡6👎21😢1
Германія плануе зноў выдаваць гуманітарныя візы беларусам. Яны ўжо дапамаглі амаль 400 людзям пазбегнуць пераследу ў сваёй краіне.

DW расказала гісторыі сямей, якія пераехалі ў Германію з гуманітарнымі візамі ў 2021-2022 гадах. Яны пачалі новае жыццё на новым месцы, і ўжо могуць сказаць краіне, што іх прыняла, і беларускае "дзякуй", і нямецкае Danke, якое так нагадвае беларускую падзяку.

Больш прыкладаў сувязяў паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW

@dw_belarus
24👍1
1 лістапада! Афіцыйна настаў апошні месяц восені, і надвор'е павольна скіроўваецца на зіму. Самы час заварваць духмяную гарбату, даставаць цікавую тоўстую кніжку і заварочвацца ў цёплую коўдру. Дарэчы, у Германіі ўзімку таксама дадаюць цяпла з дапамогай Kolter - то бок, коўдры.

Больш прыкладаў сувязяў паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW

@dw_belarus
🔥95
Улады Беларусі зноў абяцаюць эканамічны рост. Згодна з планамі на 2026 год, ВУП вырасце на 2,8%, рост прыбыткаў у насельніцтва - на 4,8%, інфляцыя чакаецца на ўзроўні 7%. Лічбы, як кажуць беларускія эканамісты, даволі аптымістычныя, але бліжэйшыя да рэчаіснасці, чым летась.

Але гэта - на дзяржаўным узроўні. У звычайных прадпрыемствах і невялічкіх фірмах лічбы прыбыткаў і выдаткаў лічаць бухгалтары. Дарэчы, гэта слова мае агульныя карані з нямецкім Buchhalter - "той, хто трымае кнігу".

Больш прыкладаў сувязі паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
😢6👍2👎2😨1
Упершыню за доўгі час добрая навіна з заходніх межаў Беларусі - Польшча полануе адчыніць два пункты пропуску - Баброўнікі (з беларускага боку - Бераставіца) і Кузніца (з беларускага боку - Брузгі).

Прэмьер-міністр Польшчы Дональд Туск кажа, што краіна ў гэтым выпадку кіруецца эканамічнымі, а не палітычнымі інтарэсамі.

Дарэчы беларускае слова "кіраваць" падобнае да нямецкага "kehren".

Больш прыкладаў сувязі паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
👍15👎1
Завірухі і мяцелі накрылі Беларусь разам з цыклонам "Уллі", і шмат хто ўспомніў пра стары добры шуфель - шырокую і глыбокую лапату, якая ў беларусаў і для жыта, і для снегу.

Гэтая назва, хутчэй за ўсё, прыйшла ў беларускую мову з нямецкай, дзе любая лапата называецца Schaufel. І так жа ў гэтыя дні шмат немцаў узяліся за шуфлі, каб адкапаць аўто ці дарожку вакол хаты з-за цыклону Elli.

Больш прыкладаў сувязі паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
🔥17👍6
На гэтым тыдні лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Мачада сустрэлася ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША і "у знак прызнання яго ўнікальнай адданасці нашай свабодзе" перадала Трампу Нобелеўскі медаль міру, які атрымала ў 2025 годзе.

"Гэта быў выдатны жэст узаемнай павагі. Дзякуй, Марыя!" - напісаў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social. "Медаль можа змяніць уладальніка, але званне лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру - не", - заявілі ў Нобелеўскім цэнтры міру ў Осла.

А як вы лічыце, ці трапна атрымалася з нобелеўскім медалём?

Дарэчы, слова "трапна" мае агульныя карані з нямецкім trefflich. Больш моўных паралеляў - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
😢8👎3
Офіс Святланы Ціханоўскай усё ж пераязджае ў Варшаву і, як сказалі б раней, збірае свае рэчы ў куфары - слова, дарэчы, якое нашыя продкі ўзялі ад нямецкага Koffer. У Германіі яно засталося ў сучаснай мове і абазначае тое, што мы зараз часцей завем "чамаданам" альбо "валізай".

Але і ў Белаусі засталіся куфары - вялікія, драўляныя скрынкі с замкамі і крышкамі для захоўвання тканіны ці адзежы. Больш прыкладаў сувязі паміж мовамі - па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
17👍6👎3