DW Беларусь
8.67K subscribers
2.73K photos
1.28K videos
8.18K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
На выходных у Беларусі нарэшце абяцаюць снег. Па прагнозах сіноптыкаў, ён будзе невялікім і толькі злёгку прысыпле зямлю, што яшчэ не паспела прамерзнуць. Сапраўдных завеяў, каб намятала вялікія сумёты, па якіх мог мог бы праехаць фурман на санях, у Беларусі не было даўно. Змяненне клімата - справа такая.

У нямецкай мове, дарэчы, таксама ёсць слова "фурман", якое абазначае тое самае: чалавека, які кіруе возам ці санямі. Штосуботы мы распавядаем вам пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах. Больш прыкладаў - па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
23👍6😢1
Напачатку гэтага тыдня праваслаўныя ў Беларусі святкавалі Раство. Сёлета 7 студзеня прыпала на аўторак, што дазволіла беларусам адпачыць чатыры дні запар, сабрацца ўсёй сям’ёй за святочным сталом і правесці час разам. Раней напярэдадні Раства, 6 студзеня, было прынята гатаваць традыцыйную куццю - ці груцу, як казалі ў некаторых рэгіёнах. Слова, дарэчы, мае агульны корань з нямецкім - у Германіі кажуць і пішуць "Grütze".

Больш паралеляў і падабенстваў паміж нямецкай і беларускай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
9👍4
У нядзелю ў Беларусі пройдуць чарговыя прэзідэнцкія выбары. І няма сумневаў у тым, што 70-гадовы Лукашэнка застанецца ў сваім палацы на сёмы тэрмін.

Дарэчы, слова "палац" у беларускай мове гучыць гэтаксама, як і ў нямецкай - Palast. А вось выбары ў Нямеччыне праходзяць зусім інакш.

Пра выбары, іх значэнне і пра тое, што чакае Беларусь пасля іх, мы будзем падрабязна распавядаць на сайце, у Telegram- і Youtube-каналах DW Беларусь.

А больш прыкладаў і паралеляў у беларускай і нямецкай мовах можна знайсці па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍18
На гэтым тыдні менчукі заўважылі, што абвесткі ў некаторых аўтобусах сталіцы зараз гучаць не па-беларуску, а па-руску.

У сацсетках тым часам набірае абароты супрацьлеглы трэнд - #беларусыговорят. І мы далучаемся да яго, адначасова праводзячы паралелі ў беларускай і нямецкай мовах. Беларусы не кажуць "повезет и нам", беларусы кажуць "будзе і на нашай вуліцы кірмаш".

Дарэчы, беларускае слова "кірмаш" мае адзіны корань з нямецкім Kirmes.

#СлоўнікDW

@dw_belarus
16👍2
Здаецца, дачакаліся: няхай пакуль толькі каляндарная, але - наступіла вясна. Зіма засталася за спінай, наперадзе - самыя цёплыя і прыгожыя дні, доўгія шпацыры, утульныя вечары. Зусім хутка прырода возьме свой чароўны пэндзаль і размалюе ім усё навокал, ператворыць шэрасць у разнастайнасць фарбаў - зялёную, жоўтую, ружовую, чырвоную, бурштынавую. Вы таксама чакаеце гэтага, такога жаданага, часу?

Дарэчы, слова "бурштынавы" мы ўжылі тут не проста так - яно, як і шматлікія беларускія словы, падобнае да слова з нямецкай мовы. Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэшттэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
20👍12
Адной з галоўных падзей гэтага тыдня стала навіна пра тое, што ЗША прыпынілі ўсю ваенную дапамогу Украіне, у тым ліку пастаўку рыштунку. У той жа час, паводле спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіта Келага, Вашынгтон жадае перазагрузкі адносін з Масквой. На гэтым фоне Еўропа выказвае падтрымку Украіне, але ці змогуць краіны Еўразвязу цалкам замяніць унёсак ЗША, стаіць пад пытаннем.

Дарэчы, слова рыштунак у беларускай і нямецкай мовах гучыць падобна - дзякуючы агульнаму паходжанню. Больш прыкладаў і паралеляў у абедзвюх мовах вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍13
На гэтым тыдні ў Беларусі абнавіўся ўрад. Гальштук прэм’ер-міністра апрануў Аляксандр Турчын, які да гэтага кіраваў Мінскай вобласцю. Новым кіраўніком Нацыянальнага банка стаў Раман Галоўчанка. Чаго ад іх чакаць, мы абмеркавалі ў новым выпуску "Сваркі-шоу" з Аляксандрай Багуслаўскай, які можна паглядзець па гэтай спасылцы.

Беларускае слова гальштук, дарэчы, мае падабенства з нямецкім Halstuch. Больш паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі шукайце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍13
На гэтым тыдні, 20 сакавіка, надышла астранамічная вясна. Дзень робіцца даўжэйшым, сонца - ярчэйшым, а настрой - лепшым. Час, які ідэальна пасуе да доўгіх шпацыраў, неабсяжных планаў і актыўнага адпачынку.

Дарэчы, слова "пасаваць" мае адзіны корань з нямецкім словам "passen".

Больш паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі шукайце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍153
39 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, на Чарнобыльская АЭС адбылася аварыя, праз якую Беларусь пацярпела бадай найбольш. 23% тэрыторыі краіны было забруджана цэзіем, 10% - стронцыем, на 2% глебаў дагэтуль (і яшчэ наступныя сотні гадоў) будуць атручаныя ізатопамі плутонія. Тысячы людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы, цэлыя рэгіёны і палескія вёскі апынуліся небяспечнымі для пражывання - там, дзе яшчэ за дзень да катастрофы віравала жыццё.

Дарэчы, гаворачы пра глебы ў забруджаным рэгіёне, адразу ўзнікае думка пра тамтэйшыя тарфянікі. Слова "торф", між іншым, мае свайго ідэнтычнага суродзіча і ў нямецкай мове - Torf. Больш паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #слоўнікDW.

@dw_belarus
😢171
Здаецца, у Беларусь нарэшце прыйшло цёплае надвор’е. Хоць травень - той яшчэ свавольнік, здольны на неспадзяванкі ды зусім нечаканыя замаразкі. Тым не менш, змяніць зімовую гуму на летнюю ў вашым аўто ўжо дакладна можна - калі вы гэтага яшчэ не зрабілі.

Дарэчы, слова "гума" вельмі падобнае да нямецкага адпаведніка - у Германіі кажуць "Gummi". І цікавы факт: паводле слоўнікаў, у еўрапейскія мовы гэтае слова трапіла з егіпецкай, дзе абазначала "духмяную смалу".

Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
🔥135👍2
На гэтым тыдні ў Ватыкане быў абраны новы папа рымскі Леў XIV.

Роберту Фрэнсісу Прэво прыпісваюць умераныя погляды, яго называюць прагматычным дыпламатам. Шмат хто ўпэўнены, што ён зможа працягнуць пачатае сваім папярэднікам папам Францішкам, які ініцыяваў нямала рэформаў у каталіцкай царкве. Для дапамогі ў правядзенні рэформаў Францішак стварыў у 2013 годзе Раду кардыналаў. Слова "рада" ў беларускай гучыць ідэнтычна нямецкаму слову "Rat" і мае тое ж самае значэнне.

Штотыднёвая рубрыка #СлоўнікDW знаёміць вас з паралелямі ў гэтых мовах.

@dw_belarus
👍14👎1
Галоўнай тэмай гэтага тыдня сталі прамыя перамовы Украіны і Расіі, якіх не было з 2022 года. Журналісты напісалі пра іх падрыхтоўку тысячы нататак, аднак пра самае важнае і жаданае - прыпыненне вагню - паведаміць не змаглі: бакі пра гэта не дамовіліся. Расейская дэлегацыя высунула ўмовы, якія ўкраінскі бок назваў нерэалістычнымі. Мяркуецца, што перамовы прадоўжацца пазней. Між тым вайна трывае ўжо чацвёрты год.

Беларускае слова "нататка" мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове - там кажуць "Notiz". Пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах мы штотыдзень распавядаем пад хэштэгам #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍155
На гэтым тыдні беларусы адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі. У розных гарадах свету прайшлі акцыі салідарнасці, свае словы падтрымкі выказалі ўрады шматлікіх заходніх краін.

Больш за 1200 чалавек цяпер знаходзяцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах. Яны губляюць гады жыцця, здароўе, блізкіх людзей. Іх літаральна рабуюць - пазбаўляюць таго, што немагчыма вярнуць.

Гісторыю адной з былых палітзняволеных, Антаніны Канавалавай, мы распавядалі на нашым YouTube-канале DW Беларусь. А пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах, як у словах рабунак - Raub, мы штотыдзень распавядаем пад хэштэгам #СлоўнікDW.

@dw_belarus
15👍1
Ужо заўтра каляндар пакажа 1 чэрвеня - да нас нарэшце прыйдзе лета. Гэта цудоўны час сонца, сакавітых ягад і аксамітных летніх вечароў, як спяваецца ў вядомай песні.

"Аксамітны летні вечар" - знакавая песня канца 80-х - пачатку 90-х гадоў. Яе напісаў за некалькі гадоў да ад’езду з Беларусі бард з Наваполацка Сяржук Сокалаў-Воюш.

Паслухаць песню ў выкананні Сокалава-Воюша можна тут, а па хэштэгу #СлоўнікDW вы знойдзеце іншыя прыклады паралеляў у нямецкай і беларускай мовах кшталту аксаміт - Samt.

@dw_belarus
9👍6
На гэтым тыдні на Беларусь абрынуліся моцныя дажджы - сур'ёзна былі падтопленыя і паплылі вуліцы ў Віцебску, Гродне, Мiнску. Часам нават здаецца, што гумовыя боты хутка стануць для беларусаў абавязковым атрыбутам лета. Метэаролагі кажуць, што такія экстрэмальныя праявы надвор'я, як моцныя залевы, ураганны вецер ці спёка, звязаныя са змяненнем клімату, якое літаральна можна ўбачыць на ўласныя вочы.

Дарэчы, па гучанні беларускае слова "гума" мае свайго амаль двайніка ў нямецкай мове - там кажуць Gummi. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
12👍5🔥1😢1
13 чэрвеня ў Беларусі прайшлі школьныя выпускныя. Тысячы маладых людзей па ўсёй краіне развітваліся са школай, іх віншавалі бацькі і настаўнікі, жадаючы поспехаў на далейшым жыццёвым шляху.

Некаторыя з выпускнікоў будуць паступаць у беларускія ВНУ, але ў апошнія гады абітурыенты ўсё часцей шукаюць магчымасці для навучання за мяжой - нягледзячы на тое, што ўлады ствараюць для гэтага ўсё больш перашкод. Дарэчы, за мяжой адукацыю атрымліваў і шмат хто з вядомых беларусаў - напрыклад, Францыск Скарына.

Цікава, што слова "віншаваць" мае агульнае паходжанне з нямецкім словам "wünschen", што азначае "жадаць". Кожную суботу мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.

#СлоўнікDW

@dw_belarus
👍147
Сёння, 21 чэрвеня, - дзень летняга сонцастаяння. Гэта самы доўгі дзень года. Спрадвеку беларусы святкуюць у гэты дзень Купалле: спяваюць традыцыйныя песні, скачуць праз вогнішча, плятуць вянкі, а таксама шукаюць папараць-кветку. Паводле паданняў, той, хто знойдзе яе ў купальскую ноч, будзе шчаслівым і багатым.

Беларусы і сёння шануюць свае традыцыі, святкуючы Купалле не толькі на радзіме, але і ў розных кутках свету.

А як вы адзначаеце Купалле? Распавядайце ў каментарах!

Іншыя прыклады паралеляў у беларускай і нямецкай мовах можна знайсці па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
🔥97
Вялікай навіной мінулага тыдня стала раптоўнае вызваленне Сяргея Ціханоўскага, якога больш за пяць гадоў утрымлівалі ў месцах пазбаўлення волі. Большую частку гэтага часу цяпер ужо былы палітвязень правёў у адзіночнай камеры, з 2023-га ён не меў сувязі ні са сваёй сям’ёй, ні з адвакатам, ні з іншымі вязнямі. За гады зняволення Сяргей Ціханоўскі страціў больш за 50 кілаграмаў вагі. Падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі ён распавёў пра жорсткія ўмовы, якія беларускія ўлады стварылі для яго і для іншых палітычных зняволеных. Ціханоўскі заклікаў тэрмінова іх вызваліць. На яго думку, для гэтага будзе дастаткова аднаго слова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Слова "тэрмінова", дарэчы, мае падобнае гучанне з нямецкім "terminlich". Штосуботы мы распавядаем пра падабенствы ў беларускай і нямецкай мовах. Больш прыкладаў - па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
25
Пасля нечакана халоднага чэрвеня ў Беларусь прыйшло сапраўднае лета і спёка. Пачатак ліпеня - гэта звычайна не толькі прыгожы, але і вельмі смачны час: ён дорыць першыя лясныя і садовыя ягады. Вішні, парэчкі, агрэст, суніцы, чарніцы - як тут утрымацца, каб не пакаштаваць усё! Хоць ёсць у гэтага часу і горкі прысмак: дзень паступова пачынае змяншацца. "Дзень адбаўляецца, ноч прыбаўляецца", - кажа народная прымаўка.

Слова "смачны" мае падобнае гучанне з нямецкім "es schmeckt" - там, каб сказаць, што нешта смакуе, выкарыстоўваюць цэлы выраз. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
16👍6👎1
На гэтым тыдні ў сацсетках і медыя грунтоўна абмяркоўвалаі тэму вызвалення палітвязняў: як паводзіць сябе дэмсілам, чаго чакаюць беларускія ўлады і на што разлічваюць ЗША. DW не засталася ў баку: на гэтую тэму ў жывым эфіры спрачаліся Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька. Запіс можна паглядзець тут.

Дарэчы, слова грунтоўна мае агульныя карані з нямецкім словам gründlich. Кожную суботу мы расказваем пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах.

#СлоўнікDW

@dw_belarus
🔥8👍42