Ужо заўтра каляндар пакажа 1 чэрвеня - да нас нарэшце прыйдзе лета. Гэта цудоўны час сонца, сакавітых ягад і аксамітных летніх вечароў, як спяваецца ў вядомай песні.
"Аксамітны летні вечар" - знакавая песня канца 80-х - пачатку 90-х гадоў. Яе напісаў за некалькі гадоў да ад’езду з Беларусі бард з Наваполацка Сяржук Сокалаў-Воюш.
Паслухаць песню ў выкананні Сокалава-Воюша можна тут, а па хэштэгу #СлоўнікDW вы знойдзеце іншыя прыклады паралеляў у нямецкай і беларускай мовах кшталту аксаміт - Samt.
@dw_belarus

❤9👍6
На гэтым тыдні на Беларусь абрынуліся моцныя дажджы - сур'ёзна былі падтопленыя і паплылі вуліцы ў Віцебску, Гродне, Мiнску. Часам нават здаецца, што гумовыя боты хутка стануць для беларусаў абавязковым атрыбутам лета. Метэаролагі кажуць, што такія экстрэмальныя праявы надвор'я, як моцныя залевы, ураганны вецер ці спёка, звязаныя са змяненнем клімату, якое літаральна можна ўбачыць на ўласныя вочы.
Дарэчы, па гучанні беларускае слова "гума" мае свайго амаль двайніка ў нямецкай мове - там кажуць Gummi. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤12👍5🔥1😢1
13 чэрвеня ў Беларусі прайшлі школьныя выпускныя. Тысячы маладых людзей па ўсёй краіне развітваліся са школай, іх віншавалі бацькі і настаўнікі, жадаючы поспехаў на далейшым жыццёвым шляху.
Некаторыя з выпускнікоў будуць паступаць у беларускія ВНУ, але ў апошнія гады абітурыенты ўсё часцей шукаюць магчымасці для навучання за мяжой - нягледзячы на тое, што ўлады ствараюць для гэтага ўсё больш перашкод. Дарэчы, за мяжой адукацыю атрымліваў і шмат хто з вядомых беларусаў - напрыклад, Францыск Скарына.
Цікава, што слова "віншаваць" мае агульнае паходжанне з нямецкім словам "wünschen", што азначае "жадаць". Кожную суботу мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.
#СлоўнікDW

👍14❤7
Сёння, 21 чэрвеня, - дзень летняга сонцастаяння. Гэта самы доўгі дзень года. Спрадвеку беларусы святкуюць у гэты дзень Купалле: спяваюць традыцыйныя песні, скачуць праз вогнішча, плятуць вянкі, а таксама шукаюць папараць-кветку. Паводле паданняў, той, хто знойдзе яе ў купальскую ноч, будзе шчаслівым і багатым.
Беларусы і сёння шануюць свае традыцыі, святкуючы Купалле не толькі на радзіме, але і ў розных кутках свету.
А як вы адзначаеце Купалле? Распавядайце ў каментарах!
Іншыя прыклады паралеляў у беларускай і нямецкай мовах можна знайсці па хэштэгу #СлоўнікDW.

🔥9❤7
Вялікай навіной мінулага тыдня стала раптоўнае вызваленне Сяргея Ціханоўскага, якога больш за пяць гадоў утрымлівалі ў месцах пазбаўлення волі. Большую частку гэтага часу цяпер ужо былы палітвязень правёў у адзіночнай камеры, з 2023-га ён не меў сувязі ні са сваёй сям’ёй, ні з адвакатам, ні з іншымі вязнямі. За гады зняволення Сяргей Ціханоўскі страціў больш за 50 кілаграмаў вагі. Падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі ён распавёў пра жорсткія ўмовы, якія беларускія ўлады стварылі для яго і для іншых палітычных зняволеных. Ціханоўскі заклікаў тэрмінова іх вызваліць. На яго думку, для гэтага будзе дастаткова аднаго слова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Слова "тэрмінова", дарэчы, мае падобнае гучанне з нямецкім "terminlich". Штосуботы мы распавядаем пра падабенствы ў беларускай і нямецкай мовах. Больш прыкладаў - па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤25
Пасля нечакана халоднага чэрвеня ў Беларусь прыйшло сапраўднае лета і спёка. Пачатак ліпеня - гэта звычайна не толькі прыгожы, але і вельмі смачны час: ён дорыць першыя лясныя і садовыя ягады. Вішні, парэчкі, агрэст, суніцы, чарніцы - як тут утрымацца, каб не пакаштаваць усё! Хоць ёсць у гэтага часу і горкі прысмак: дзень паступова пачынае змяншацца. "Дзень адбаўляецца, ноч прыбаўляецца", - кажа народная прымаўка.
Слова "смачны" мае падобнае гучанне з нямецкім "es schmeckt" - там, каб сказаць, што нешта смакуе, выкарыстоўваюць цэлы выраз. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤16👍6👎1
На гэтым тыдні ў сацсетках і медыя грунтоўна абмяркоўвалаі тэму вызвалення палітвязняў: як паводзіць сябе дэмсілам, чаго чакаюць беларускія ўлады і на што разлічваюць ЗША. DW не засталася ў баку: на гэтую тэму ў жывым эфіры спрачаліся Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька. Запіс можна паглядзець тут.
Дарэчы, слова грунтоўна мае агульныя карані з нямецкім словам gründlich. Кожную суботу мы расказваем пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах.
#СлоўнікDW
@dw_belarus
Дарэчы, слова грунтоўна мае агульныя карані з нямецкім словам gründlich. Кожную суботу мы расказваем пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах.
#СлоўнікDW
@dw_belarus
🔥8👍4❤2
Аляксандр Лукашэнка апошнім часам дэманструе сваё жаданне наладзіць адносіны з ЗША. Аднак Дональд Трамп рэзка ўзмацніў жорсткасць рыторыкі ў дачыненні да Крамля, паставіўшы Пуціну ўмову: спыніць вайну за 50 дзён - і прыгразіўшы санкцыямі. Ці здолее Лукашэнка палепшыць адносіны з ЗША, нават калі адносіны РФ і Штатаў пагоршацца? Ці тое, што зламана, немагчыма рапараваць?
Аб гэтым Аляксандр Фрыдман разважаў у калонцы для DW. А слова рапараваць мае агульнае з нямецкім reparieren паходжанне. Кожную суботу DW распавядае пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.

🔥13👍5❤2
Ужо некалькі месяцаў паміж ЗША і Беларуссю ідуць непублічныя перамовы. 15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і папрасіў вызваліць 1300 зняволенных. Роўна праз тыдзень Лукашэнка пракаментаваў гэтую размову і ва ўласцівай сабе манеры заявіў, што нібыта гатовы адпусціць хоць "паўтары ці дзве тысячы" чалавек, толькі "забірайце іх сабе, вязіце іх туды". Ці адкрывае гэтая размова акно магчымасцей (ці хаця б маленькую фортку) для вызвалення палітвязняў? Напэўна, адказ на гэтае пытанне дасць толькі час.
Слова "фортка", дарэчы, мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Слова "фортка", дарэчы, мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
👍14
У нямецкім Франкфурце-на-Майне ўсталююць памятную шыльду ў гонар беларускага пісьменніка Васіля Быкава, які пражыў у горадзе два гады на пачатку 2000-х. Мемарыяльную дошку змесцяць у парку непадалёк ад фінансавага цэнтра Франкфурта, дзе ўзвышаюцца знакамітыя шкляныя гмахі і віруе дзелавое жыццё. 2 верасня за ўсталяванне шыльды адзінагалосна прагаласавала гарадская рада горада.
Беларускае слова "гмах", дарэчы, вельмі падобнае па гучанні з нямецкім Gemach, але значэнні ў іх розныя: у нямецкай мове Gemach - гэта прыгожа абстаўленая, элегантная жылая прастора. Больш прыкладаў і цікавых паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі шукайце па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤22👍3🔥2
Расійска-беларускія вучэнні скончыліся, але мяжа паміж Польшчай і Беларуссю застаецца пакуль зачыненай. З 14 памежных пераходаў, праз якія раней можна было выехаць у ЕС, на сёння працуюць толькі тры. Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі на гэтым тыдні заявіў, што дапамагчы ў адкрыцці пунктаў пропуску на польскай мяжы мог бы Кітай, які здольны націснуць на беларускія ўлады, каб, напрыклад, спыніць міграцыйны крызіс. Але ці зробіць ён гэта? Або беларусам варта рыхтавацца да таго, што на мяжы з ЕС хутка вырасце новая жалезная заслона? Пакуль няясна.
Дарэчы, слова "рыхтаваць" гучыць вельмі падобна да нямецкага "richten". Больш прыкладаў і паралеляў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Дарэчы, слова "рыхтаваць" гучыць вельмі падобна да нямецкага "richten". Больш прыкладаў і паралеляў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
❤10👍8
Ноччу 25 верасня Польша адкрыла мяжу з Беларуссю. Да таго на працягу 13 дзён памежныя пераходы стаялі пустымі: спыніўся рух як пасажыраў, так і грузаў. Толькі пасля візіту кітайскай дэлегацыі ў Мінск рух у гэтай справе з’явіўся як у пераносным, так і ў прамым сэнсе: прэм’ер-міністр Польшы Дональд Туск заявіў, што ўзновіць транспартнае злучэнне з Беларуссю. Але дадаў, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі мяжа зноў можа быць зачыненая. І, як паказалі апошнія тыдні, жартаваць у гэтым пытанні польскі бок намеру не мае.
Дарэчы, у нямецкай мове ёсць слова, падобнае да беларускага "жартаваць", - scherzen. Штосуботы мы распавядаем пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах. Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

👍11❤2
3 кастрычніка ў Нямеччыне адзначаецца 35-я гадавіна аб'яднання краіны. Берлінскі мур, які так доўга падзяляў народ, рухнуў ў лістападзе 1989 года, а афіцыйнае аб'яднанне адбылося ў кастрычніку 1990-га.
Муляры, якія іх будуюць, адчуваць, што муры могуць рухнуць у адзін момант. Дарэчы, у Германіі рабочых, якія будуюць што-небудзь з каменю ці цэглы, называюць амаль так жа, - Maurer.
Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤9👍1
На гэтым тыдні стала вядома, што Літва знізіла ўзровень аховы лідаркі дэмсіл Беларусі Святланы Ціханоўскай. Цяпер яна будзе ахоўвацца не на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, а як асоба, якой пагражае небяспека.
Навіна нарабіла шмат шуму і сярод літоўскіх палітыкаў, і ў дэмсілах Беларусі. Офіс Ціханоўскай нават быў вымушаны часткова прыпыніць сваю працу.
Слова "шум" мае агульные карані з нямецкім Schaum. Праўда, у нямецкай мове гэтае слова азначае пену, што ўтвараецца ад мыла ці пры гатаванні булёну. У гэтым значэнні слова "шум" выкарыстоўваецца і ў беларускай мове.
#слоўнікDW

👍11❤4😢4
У гэтыя дні ў Германіі праходзіць Франкфурцкі кніжны кірмаш, найбуйнейшая ў свеце падзея кніжнай індустрыі, дзе ўсё прасякнута літарамі, словамі і творамі. На кірмаш прыехалі незалежныя беларускія выдаўцы і аўтары, несучы з сабой "мяккую моц" - не менш важную за палітыку або зброю.
Дарэчы, слова "літара" гучыць вельмі падобна ў беларускай і нямецкай мовах. У нямецкай мове Letter выкарыстоўваецца для абазначэння друкаванай літары.
Больш прыкладаў моўных паралеляў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

👍6❤3🔥2
У нядзелю Еўропа пераходзіць на зімовы час. На зімовы час пераходзіць і сама прырода: дні няўмольна становяцца карацейшымі, а тэмпература за вакном імкнецца ўсё бліжэй да нуля. Здаецца, самы час дастаць з дальніх паліц шафы цёплае ваўнянае адзенне, захутацца ў плед і сустракаць чарговы сезон халадоў.
Дарэчы, беларускае слова "воўна" гучыць падобна да нямецкага "Wolle". Штосуботы мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах. Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

❤12👎1
Літва на гэтым тыдні адкрыла не працаваўшыя з 30 кастрычніка пункты пропуска на мяжы з Беларуссю. І ўсё было б добра, але пасля гэтага мяжу прыкрылі ўжо з беларускага боку - прынамсі, для літоўскіх фур, якія так і не змаглі выехаць.
Ці, як сказалi б у беларускай вёсцы, "прычынілі на клямку". І, дарэчы, гэты выраз зразумелі б i ў Германіі, бо тут старадаўняе прыстасаванне для закрыцця дзвярэй называецца падобна – Klinke, а сёння так часам называюць дзвярную ручку. Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

👍3
Палітыкі, эксперты і простыя назіральнікі абмяркоўваюць новы план ЗША па мірным урэгуляванні вайны ва Украіне. Пасля перамоваў і абмеркаванняў у Еўропе была прапанаваная чарговая версія пагаднення, каб спыніць агонь і ўсталяваць трывалы, дыхтоўны мір ва Украіне, аднак Расія заяўляе, што не гатова прыняць яго ў такім выглядзе.
Дарэчы, слова "дыхтоўны" мае падобнае гучанне з нямецкім "dicht". Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Дарэчы, слова "дыхтоўны" мае падобнае гучанне з нямецкім "dicht". Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
🔥9❤3👍3
Першы месяц зімы! Надвор'е ўжо не восеньскае, але і не зусім зімовае: то доджык, то сняжынкі так і спрабуюць трапіць нам за каўнер.
У такой непрыемнай сітуацыі ад холаду аднолькава ўздрыгваюць і беларусы, і немцы. Толькі ў Нямеччыне кропелькі трапляюць за Koller - так гучыць па-нямецку "каўнер". Праўда, трэба дадаць, што слова Koller ужо лічыцца састарэлым. У сучаснай мове замест яго выкарыстоўваюць Kragen. Яшчэ больш прыкладаў падабенства абедзвюх моваў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

👍10❤4👎1😨1
Светлавы дзень становіцца ўсё карацейшы і павялічвацца пачне толькі пасля 21 снежня! Так, цямнее рана, усім нам не хапае сонечнага святла, але як добра і ўтульна выглядаюць вокны, што свецяцца мяккім святлом праз закрытыя фіранкі! Асабліва, калі ідзеш дахаты і здалёк бачыш гэтае цёплае святло.
Дарэчы, слова "фіранка" паходзіць ад нямецкага слова Vorhang. Яшчэ больш цікавых прыкладаў беларуска-нямецкіх моўных падабенстваў шукайце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Дарэчы, слова "фіранка" паходзіць ад нямецкага слова Vorhang. Яшчэ больш цікавых прыкладаў беларуска-нямецкіх моўных падабенстваў шукайце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
❤12👍5🔥5👎1