На гэтым тыдні на Беларусь абрынуліся моцныя дажджы - сур'ёзна былі падтопленыя і паплылі вуліцы ў Віцебску, Гродне, Мiнску. Часам нават здаецца, што гумовыя боты хутка стануць для беларусаў абавязковым атрыбутам лета. Метэаролагі кажуць, што такія экстрэмальныя праявы надвор'я, як моцныя залевы, ураганны вецер ці спёка, звязаныя са змяненнем клімату, якое літаральна можна ўбачыць на ўласныя вочы.
Дарэчы, па гучанні беларускае слова "гума" мае свайго амаль двайніка ў нямецкай мове - там кажуць Gummi. Больш прыкладаў і паралеляў паміж беларускай і нямецкай мовамі вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus

❤12👍5🔥1😢1
13 чэрвеня ў Беларусі прайшлі школьныя выпускныя. Тысячы маладых людзей па ўсёй краіне развітваліся са школай, іх віншавалі бацькі і настаўнікі, жадаючы поспехаў на далейшым жыццёвым шляху.
Некаторыя з выпускнікоў будуць паступаць у беларускія ВНУ, але ў апошнія гады абітурыенты ўсё часцей шукаюць магчымасці для навучання за мяжой - нягледзячы на тое, што ўлады ствараюць для гэтага ўсё больш перашкод. Дарэчы, за мяжой адукацыю атрымліваў і шмат хто з вядомых беларусаў - напрыклад, Францыск Скарына.
Цікава, што слова "віншаваць" мае агульнае паходжанне з нямецкім словам "wünschen", што азначае "жадаць". Кожную суботу мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.
#СлоўнікDW

👍14❤7