DW Беларусь
8.51K subscribers
3.04K photos
1.5K videos
8.77K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
Галоўнай тэмай гэтага тыдня сталі прамыя перамовы Украіны і Расіі, якіх не было з 2022 года. Журналісты напісалі пра іх падрыхтоўку тысячы нататак, аднак пра самае важнае і жаданае - прыпыненне вагню - паведаміць не змаглі: бакі пра гэта не дамовіліся. Расейская дэлегацыя высунула ўмовы, якія ўкраінскі бок назваў нерэалістычнымі. Мяркуецца, што перамовы прадоўжацца пазней. Між тым вайна трывае ўжо чацвёрты год.

Беларускае слова "нататка" мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове - там кажуць "Notiz". Пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах мы штотыдзень распавядаем пад хэштэгам #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍155
На гэтым тыдні беларусы адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі. У розных гарадах свету прайшлі акцыі салідарнасці, свае словы падтрымкі выказалі ўрады шматлікіх заходніх краін.

Больш за 1200 чалавек цяпер знаходзяцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах. Яны губляюць гады жыцця, здароўе, блізкіх людзей. Іх літаральна рабуюць - пазбаўляюць таго, што немагчыма вярнуць.

Гісторыю адной з былых палітзняволеных, Антаніны Канавалавай, мы распавядалі на нашым YouTube-канале DW Беларусь. А пра паралелі ў нямецкай і беларускай мовах, як у словах рабунак - Raub, мы штотыдзень распавядаем пад хэштэгам #СлоўнікDW.

@dw_belarus
15👍1