DW Беларусь
8.85K subscribers
2.64K photos
1.2K videos
7.93K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
На гэтым тыдні беларусаў радавала файнае веснавое надвор'е. А 10 красавіка метэаролагі наогул зафіксавалі тэмпературныя рэкорды. Напрыклад, у Полацку было +27,6 градусаў. І гэта на поўначы краіны! Дарэчы, ці ведалі вы, што слова "файны" паходзіць ад нямецкага "fein"?

Як заўсёды па суботах, мы працягваем знаёміць вас з паралелямі ў нямецкай і беларускай мовах. І, канешне ж, жадаем вам файных і цёплых выходных. #СлоўнiкDW

@dw_belarus
На гэтым тыдні Аляксандр Лукашенка праводзіў чарговую нараду па сельскай гаспадарцы Беларусі. Высветлілася, што поспехі Беларусі у гэтай галіне даволі сціплыя - усяго толькі 1% росту "з улікам таго, колькі было ўкладзена ў сяло", як сказаў Лукашенка.

У штодзенным жыцці беларусаў адзін з папулярных сельскагаспадарчых прадуктаў - гэта алей. Хтосьці аддае перавагу айчыннаму сланечнікаваму алею, а іншыя гатуюць толькі з аліўкавым.

Дарэчы, а вы ведалі, што слова алей прыйшло да нас з нямецкай мовы?

Штотыдзень у суботу а 12.00 у Telegram-канале DW Беларусь мы распавядаем вам пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
На гэтым тыдні рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў зноў пашырыўся. Між іншым "экстрэмісцкім" прызналі чарговы праект DW - сатырычнае анімацыйнае шоў "Заповедник".

У гэтым шоў мультыплікацыйныя персанажы з гумарам абмяркоўваюць палітычныя падзеі ў свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Дарэчы, слова гумарэска прыйшло да нас з нямецкай мовы.

А вы глядзіце шоў "Заповедник"? Дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
Сёння пачаліся выбары ў Каардынацыйную раду, якія працягнуцца тры дні, да 27 траўня. Новы склад КР павінен стаць прадстаўнічым органам беларусаў і вызначаць стратэгіі для дэмакратычных сіл.

З-за цяперашняй сітуацыі ў Рады няма дакладнага месца для паседжанняў - даволі часта сходы адбываюцца онлайн. А вось раней усе асноўныя рашэнні беларусы прымалі ў ратушы - прыгожым будынку з вежай у цэнтры гораду, дзе мясціліся органы гарадскога самакіравання.

У Беларусі першыя ратушы зʼявіліся ў ХIV стагоддзі, калі беларускія гарады пачалі атрымоўваць Магдэбургскае права, то бок права на самакіраванне. Важна, што ў ратушу - зусім як у Каардынацыйную раду - чальцоў выбіралі, а не прызначалі загадам караля або вялікага князя.

У нямецкай мове слова ратуша значыць "дом сходаў". Гэтае слова - яшчэ адно падабенства паміж беларускай і нямецкай мовамі.

Штотыдзень у суботу а 12.00 у Telegram-канале DW Беларусь мы распавядаем вам пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
У Беларусі скончыўся чарговы навучальны год, наперадзе - летнія вакацыі. Нават калі школьныя гады засталіся ў вас далёка за спінай, надзвычай прыемна ўзгадаць гэты незабыўны момант: калі падручнікі здадзеныя і на тры месяцы можна забыць пра хатнія заданні, сшыткі, адказы ля дошкі з крэйдай.

Дарэчы, у нямецкай мове слова "крэйда" гучыць вельмі падобна - Kreide. Штосуботы мы працягваем знаёміць вас з паралелямі ў нямецкай і беларускай мовах. Больш - у #СлоўнiкDW.

@dw_belarus
У Нямеччыне пачаўся Чэмпіянат Еўропы па футболе - сапраўдны народны фэст, свята для шматлікіх балельшчыкаў.

І сам футбол, і слова "фэст" яднаюць беларусаў і немцаў. І хай пакуль што зборная Беларусі ў гэтым футбольным фэсце не ўдзельнічае, мы верым, што будуць яшчэ светлыя часы перамог і для краіны, і для беларускага футбола.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
Лета ў Германіі пачынаецца не 1 чэрвеня, а ў дзень летняга сонцастаяння. У гэтым годзе самы доўгі дзень і самая кароткая ноч былі 20 чэрвеня.

Пачатак лета – цудоўны сезон вакацый, свежых ягад і садавіны, доўгіх шпацыраў і, вядома, пікнікоў. А які ж пікнік без бутэрброда?

Слова бутэрброд таксама прыйшло да нас з нямецкай мовы. Літаральна – хлеб з маслам, аднак у беларусаў прынята рабіць бутэрброды з каўбасой, сырам ды іншымі прысмакамі.

Бутэрброды з чым звычайна робіце вы? Дзяліцеся ў каментарах.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
Галоўнай навіной гэтага тыдня, безумоўна, стала вызваленне некаторых палітвязняў па амністыі і памілаванні. Згодна з апошнімі дадзенымі праваабаронцаў, на волю выйшлі 18 палітзняволеных, сярод якіх і 67-гадовы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, хворы на анкалогію.

Гэтая падзея выклікала вялікую дыскусію ў беларускім грамадстве. Ці можна казаць, што гэтым учынкам закладзеная першая цэгла ў падмурку працэсу вызвалення палітвязняў, якіх на сённяшні дзень 1423 чалавек?

Дарэчы, слова цэгла прыйшло да нас з нямецкай мовы, дзе яно гучыць як Ziegel.

Спадзяемся, што ўсе палітвязні хутка апынуцца дома.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
На нашых вачах разгортваецца трагічная гісторыя грамадзяніна Нямеччыны Рыка К., якога ў Беларусі абвінавацілі ў тэрарызме і прысудзілі да смяротнага пакарання.

Дыпламаты Нямеччыны дапамагаюць суайчынніку, не раскрываючы падрабязнасцяў перамоваў. Шмат каму з экспертаў падаецца, што беларускі бок выставіў нямецкаму нейкі рахунак за жыццё грамадзяніна ФРГ, але мы пакуль не ведаем, які.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
Абмен вязняў паміж ЗША, Германія і Расіяй стаў галоўнай навіной гэтага тыдня. У Расію вярнуліся восем чалавек, асуджаных за шпіянаж і забойства, а таксама двое чальцоў іх сямей. З расейскіх турмаў вызваліліся 16 зняволеных, у тым ліку расейскія апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Кара-Мурза і Ілля Яшын, а таксама асуджаны ў РБ да смяротнага пакарання грамадзянін Германіі Рыка Крыгер. Беларускіх палітзняволеных у іх шэрагу не апынулася. Шкада.

У нямецкай мове сваё шкадаванне можна выказаць словам "schade". Больш паралеляў у беларускай і нямецкай мовах вы можаце знайсці па хэштэгу #СлоўнiкDW

@dw_belarus
На гэтым тыдні адзначалі Дзень салідарнасцi з Беларуссю - чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэты дзень таксама нагадвае пра пачатак масавых пратэстаў і беспрэцэдэнтных рэпрэсій у Беларусі.

Падзеі пасля выбораў-2020 прымусілі беларусаў пазнаёміцца з артыкуламі крымінальнага кодэкса і кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях. Падаецца, цяжка знайсці беларуса, які б не ведаў "народныя" артыкулы 342 УК ці 23.34 КаАП.

У нямецкай мове слова "артыкул" гучыць амаль гэтаксама: Artikel.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
Гэты тыдзень прынёс новую хвалю правакацый у дачыненні да беларускай дыяспары ў Літве. Невядомыя людзі ўжо не першы раз наносяць шкоду беларускім установам.

У Цэнтры беларускай супольнасці й культуры пабілі шыбы, беларускую царкву абстралялі з пнеўматыкі, пакінулі абразлівы надпіс каля арганізацыі "Дапамога"... Шмат хто лічыць, што гэта - правакацыі беларускіх спецслужбаў. МЗС Літвы заявіў, што рашуча асуджае акты вандалізму.

Дарэчы, слова "шкодзіць" гучыць падобна да нямецкага "schaden". А мы спадзяемся, што недарэчныя злачынствы не пашкодзяць адносінам паміж беларусамі і літоўцамі.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
У Мінску на выходных святкуюць дзень горада. Гэтая дата не гістарычная, фэст ладзяць на другіх восеньскіх выходных, калі шмат у якіх гарадах праходзяць кірмашы, прысвечаныя новаму ўраджаю.

Будуць дзейнічаць такія кірмашы і ў Мінску, падчас святкавання.

Што цікава, праходзяць кірмашы - або, як іх называюць па-нямецку, Kirmes - у гэты час і ў нямецкіх мястэчках. Гэтая традыцыя аб’ядноўвае многія народы, а беларусаў і немцаў - яшчэ і падобная назва.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
У Нямеччыне - новая традыцыя: у студзені немцы адмаўляюцца ад алкаголю, салодкага і мяса. Дарэчы, сустракаецца яна ўжо і сярод беларусаў.

Робіцца гэта для здароўя, бо такая дыета выдатна ўплывае на арганізм, і ў тым ліку - на ныркі. Слова, якое зразумеюць у двух краінах, бо наша слова "нырка" падобнае да нямецкага Niere. Ну а мы жадаем здароўя і беларусам, і немцам! #СлоўнiкDW

@dw_belarus
Менавіта цяпер і да 23 сакавіка ў Музеі Маёля ў Парыжы праходзіць буйная выстава Надзеі Хадасевіч-Лежэ - вядомай мастачкі з беларускай вёскі Асецішча. Нажаль, у Музеі вёска пазначаная як "расейская". Беларуская рада культуры ўжо напісала ліст музею з просьбай замяніць месца нараджэння мастачкі на Беларусь.

Апошнім часам Беларусь і беларусы імкнуцца гучней заявіць пра сябе свету - у тым ліку і праз творцаў.

Беларускае мастацтва, без сумневаў, - частка сусветнай, еўрапейскай культуры. Гэтая даўняя сувязь бачная нават праз словы. Так, напрыклад, адзін з галоўных інструментаў мастака - пэндзаль - вельмі падобна гучыць і ў нямецкай мове: Pinsel.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
На наступным тыдні ў свеце адзначаюць Дзень святога Валянціна - свята закаханых. Ці любіце вы гэтае свята? Або пражывяце гэты дзень як звычайны? Не, мы не чакаем адказаў! Бо асабістае жыццё чалавека - справа прыватная. Так лічаць і беларусы, і немцы. Прычым у Нямеччыне слова "прыватны" гучыць амаль гэтак жа - privat.

Мы ж пажадаем усім таго кахання і той любові, якія вам патрэбныя! #СлоўнiкDW

dw_belarus
На гэтым тыднні палітзняволены журналіст "Радыё Свабода" Андрэй Кузнечык, актывістка Алена Маўшук, а таксама грамадзянін ЗША выйшлі з турмы на волю. У Мінску іх асабіста забіраў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыстафер Сміт.

І Алена, і Андрэй адбывалі шасцігадовы тэрмін і ўжо адсядзелі больш за палову. Яны нарэшце змаглі абняць сваіх дзяцей і родных.

Добрая навіна дала падставу для разважанняў: ці стварае Лукашэнка такім чынам грунт для перамоваў з Захадам?

Як бы ні было, будзем спадзявацца, што ўсе палітзняволеныя выйдуць на волю як мага хутчэй.

А слова "грунт", дарэчы, ў нямецкай мове гучыць вельмі падобна - Grund.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
На гэтым тыдні беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію еўрапейскага паразумення, адну з галоўных літаратурных узнагарод Германіі.

З 2020 года пісьменнік знаходзіцца ў эміграцыі, а той твор, за які ён атрымаў узнагароду, раман "Сабакі Эўропы", у Беларусі назвалі "экстрэмісцкім". На шчасце, творы Альгерда Бахарэвіча выходзяць і знаходзяць свой шлях да чытачоў.

А мы спадзяемся, што і заслужанае прызнанне на радзіме - толькі справа часу. Кнігі забароненых зараз пісьменнікаў з'явяцца ў бібліятэках, трапяць ў падручнікі, а іх імёны будуць напісаныя на шыльдах беларускіх дамоў.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
У Дусэльдорфе праходзіць вялікая выстава Марка Шагала, народжанага ў Віцебску мастака габрэйскага паходжання. Фокус выставы, на якой можна пабачыць больш за 120 прац мастака, - раннія гады і цёмныя бакі яго творчасці.

У Марка Шагала было складанае, доўгае жыццё... А пачалося яно ў простай габрэйскай сям'і. Бацька Шагала працаваў грузчыкам. Маці ж была крамаркай: трымала невялікую краму з прадуктамі.

Дарэчы, у Нямеччыне, дзе напрацягу свайго доўгага жыцця таксама паспеў пажыць Шагал, тых, хто трымае краму з харчамі або займаецца дробным гандлем, спрадвеку завуць гэтак жа - Krämer або Krämerin.

#СлоўнiкDW

@dw_belarus
На гэтым тыдні адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд. Адзін з вязняў лагера - 98-гадовы Андрэй Маісеенка, які трапіў у Бухенвальд, калі яму было 17.

Цягам апошніх 20 год ён амаль штогод прыязджае на месца памяці, дзе распавядае сваю гісторыю. Між іншага пра тое, як у 1945 годзе нацысты вывелі вязняў на марш смерці. У гэты ж час да лагера набліжалася амерыканская армія, якая і выратавала Андрэя Маісеенку ад кулі. "Мы не дайшлі да кар'ера, дзе нас павінны былі расстраляць, метраў пяцьсот, можа крыху больш", - узгадвае былы вязень.

З гісторыяй спадара Андрэя можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы. А больш прыкладаў і паралеляў у беларускай і нямецкай мовах вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнiкDW.

@dw_belarus