DW Беларусь
8.67K subscribers
2.73K photos
1.28K videos
8.18K links
Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.
Другие наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии
@DWrussianBot: для связи
Download Telegram
На гэтым тыдні стала вядома, што раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" у 2025 годзе атрымае Ляйпцыгскую кніжную прэмію "За еўрапейскае паразуменне".

Уручэнне адбудзецца 26 сакавіка на адкрыцці Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу, адной з самых значных літаратурных пляцовак Германіі.

Дарэчы, слова "пляцоўка" мае агульны корань са словам "пляц". Па-нямецку Platz азначае тое ж, што і па-беларуску, - плошча або месца.

Больш прыкладаў і паралеляў у беларускай і нямецкай мовах можна знайсці па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍199
На гэтым тыдні ў сталіцы Еўразвязу Бруселі праходзілі Дні Беларусі. Гэта быў цэлы тыдзень палітычных дыскусій, сустрэч, выставаў і канцэртаў, прысвечаных беларускаму дэмакратычнаму руху і беларускаму народу.

Падчас Дзён Беларусі каля будынка Еўрапарламента адкрылася выстава, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" - Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.

Інсталяцыя паказвае іх твары, намаляваныя з дапамогай калючага дроту. Дарэчы, слова "дрот" мае агульныя карані з нямецкім "Draht", ды і гучаць словы ў абедзьвюх мовах амаль аднолькава.

Больш прыкладаў і паралеляў у беларускай і нямецкай мовах можна знайсці па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍22👎2😢1