Лета ў Германіі пачынаецца не 1 чэрвеня, а ў дзень летняга сонцастаяння. У гэтым годзе самы доўгі дзень і самая кароткая ноч былі 20 чэрвеня.
Пачатак лета – цудоўны сезон вакацый, свежых ягад і садавіны, доўгіх шпацыраў і, вядома, пікнікоў. А які ж пікнік без бутэрброда?
Слова бутэрброд таксама прыйшло да нас з нямецкай мовы. Літаральна – хлеб з маслам, аднак у беларусаў прынята рабіць бутэрброды з каўбасой, сырам ды іншымі прысмакамі.
Бутэрброды з чым звычайна робіце вы? Дзяліцеся ў каментарах.
#СлоўнiкDW
@dw_belarus

🔥11👍6❤2
Галоўнай навіной гэтага тыдня, безумоўна, стала вызваленне некаторых палітвязняў па амністыі і памілаванні. Згодна з апошнімі дадзенымі праваабаронцаў, на волю выйшлі 18 палітзняволеных, сярод якіх і 67-гадовы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, хворы на анкалогію.
Гэтая падзея выклікала вялікую дыскусію ў беларускім грамадстве. Ці можна казаць, што гэтым учынкам закладзеная першая цэгла ў падмурку працэсу вызвалення палітвязняў, якіх на сённяшні дзень 1423 чалавек?
Дарэчы, слова цэгла прыйшло да нас з нямецкай мовы, дзе яно гучыць як Ziegel.
Спадзяемся, што ўсе палітвязні хутка апынуцца дома.

❤19👍8