Хто з нас не глядзеў на змест сваёй талеркі з рознымі развагамі: пра пахудзенне, больш здаровую ежу... А можа быць, пра пераход да вегетарыянства?
Немцы з тымі ж думкамі глядзяць на Teller - амаль нашая талерка! Дарэчы, цікавы факт: у Нямеччыне ў 2023 годзе елі рэкордна мала мяса. Апытанні паказваюць, што людзі пераходзяць на раслінную ежу: каля 12% апытаных не ядуць мяса, яшчэ 9% - ні рыбу, ні мяса, а 3% - веганы.
Штотыдзень у суботу а 12.00 у Telegram-канале DW Беларусь мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.
#СлоўнiкDW
@dw_belarus

👍20❤1🔥1
На гэтым тыдні беларусаў радавала файнае веснавое надвор'е. А 10 красавіка метэаролагі наогул зафіксавалі тэмпературныя рэкорды. Напрыклад, у Полацку было +27,6 градусаў. І гэта на поўначы краіны! Дарэчы, ці ведалі вы, што слова "файны" паходзіць ад нямецкага "fein"?
Як заўсёды па суботах, мы працягваем знаёміць вас з паралелямі ў нямецкай і беларускай мовах. І, канешне ж, жадаем вам файных і цёплых выходных. #СлоўнiкDW

❤25👍6😢1