На гэтым тыдні вызначылася, хто згуляе на чэмпіянаце Еўропы па футболе. Мы пабачылі першы ў гісторыі выхад у фінальную частку зборнай Грузіі, радаваліся за ўкраінцаў і палякаў. А прымае ЕЎРА-2024 Германія!
Летам вызначыцца, хто ў Еўропе гуляе ў футбол лепш за ўсіх, хто - сапраўдны майстар гульні. Нездарма віртуозных футбалістаў у нас так і называюць - "майстры мяча". А само гэтае слова яднае беларускую і нямецкую мовы, бо ў Германіі лепшых у сваёй справе называюць менавіта Meister.
Дарэчы, у нямецкай мове ёсць яшчэ адна цікавостка: любы чэмпіянат у ёй называецца Meisterschaft.
Штотыдзень у суботу а 12.00 у Telegram-канале DW Беларусь мы будзем распавядаць пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.
#СлоўнiкDW
@dw_belarus

Хто з нас не глядзеў на змест сваёй талеркі з рознымі развагамі: пра пахудзенне, больш здаровую ежу... А можа быць, пра пераход да вегетарыянства?
Немцы з тымі ж думкамі глядзяць на Teller - амаль нашая талерка! Дарэчы, цікавы факт: у Нямеччыне ў 2023 годзе елі рэкордна мала мяса. Апытанні паказваюць, што людзі пераходзяць на раслінную ежу: каля 12% апытаных не ядуць мяса, яшчэ 9% - ні рыбу, ні мяса, а 3% - веганы.
Штотыдзень у суботу а 12.00 у Telegram-канале DW Беларусь мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах.