МотолькоПомоги
31.8K subscribers
15.5K photos
3.27K videos
80 files
10.7K links
Проект http://motolko.help - новости, инсайды, расследования и мнения из Беларуси и про Беларусь.
Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Перемещение техники оккупантов по Беларуси: @HajunBYbot

Сбор:
https://bysol.org/ru/initiatives/hajunby/
Download Telegram
«Краіну, якую я вельмі палюбіў, чакае цудоўная будучыня»: Пакідае пасаду кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дзірк Шубель

Аб гэтым амбасадар ЕС распавёў у Facebook.

«Пасля трох гадоў знаходжання на пасадзе мой мандат Амбасадара ЕС у Беларусі падышоў да завяршэння. Беларускія ўлады вырашылі не працягваць мне візу і акрэдытацыю яшчэ на год, што вельмі ўскладняе рэалізацыю майго мандату. Я вельмі шкадую аб гэтым рашэнні, бо быў гатовы працягваць працу з Беларуссю ў якасці Амбасадара і нават спадзяваўся вярнуцца ў Мінск, каб там правесці апошні год свайго знаходжання на пасадзе», - піша Шубель.

У выніковым пасланні Дзірк Шубель узгадаў тыя падзеі, якія прыйшліся на 3 гады ягонага знаходжання на чале прадстаўніцтва: пратэсты ў дзень і асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, прымусовая пасадка рэйсу Ryanair, арганізацыя штучных патокаў нерэгулярных мігрантаў у ЕС і, вядома, поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

«Я хацеў бы працягваць у самой Беларусі свае шматлікія сустрэчы і сяброўскія адносіны, якія я здолеў стварыць за апошнія тры гады. І я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі я змагу вярнуцца ў Беларусь для гэтага і што гэта будзе тая Беларусь, пра якую мараць многія беларусы – краіна, у якой пануе дэмакратыя і вяршэнства права і дзе народ можа дэмакратычна і свабодна выбіраць сваіх лідараў. Я бачу велізарны нявыкарыстаны патэнцыял і таму зусім не сумняваюся, што краіну, якую я вельмі палюбіў, чакае цудоўная будучыня», - паведаміў Шубель.

Цяпер ён прызначаны Спецыяльным пасланнікам ЕС па Усходнім партнёрстве, у якое, вядома ж, уваходзіць і Беларусь. Прадстаўніцтва ЕС у Менску будзе працягваць узначальваць выконваючая абавязкі кіраўніка Прадстаўніцтва — Эвеліна Шульц.

А завяршыў свае пасланне Дзірк Шубель наступнымі словамі:
«Я спадзяюся падтрымліваць сувязь з многімі з вас і жадаю ўсім беларусам усяго найлепшага ў гэты складаны час. #StandWithBelarus #StandWithUkraine Long live Belarus! Жыве Беларусь! Жыве вечна!».

@motolkohelp