МотолькоПомоги
27.1K subscribers
15.5K photos
3.27K videos
80 files
10.7K links
Проект http://motolko.help - новости, инсайды, расследования и мнения из Беларуси и про Беларусь.
Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Перемещение техники оккупантов по Беларуси: @HajunBYbot

Сбор:
https://bysol.org/ru/initiatives/hajunby/
Download Telegram
❤️ 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце выйдуць на акцыі ў Дзень Волі

У 105-ую гадавіну абвяшчэння БНР беларусы зладзяць святочныя акцыі ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Азіі.

На дадзены момант ужо вядома, што акцыі адбудуцца ў розных гарадах Польшчы, Літвы, у Грузіі, Чэхіі, Швецыі, Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, Канадзе і ЗША.

Калі вы не ў Беларусі, вы можаце далучыцца да акцыі там, дзе вы ёсць, бярыце з сабой нацыянальныя сцягі і шукайце акцыю ў вашым горадзе на standwithbelarus.org

Калі на мапе яшчэ няма акцыі ў вашым горадзе, то дадайце яе праз форму па спасылцы.

P.S. А вашыя здымкі з акцыяў дасылайце ў @motolko_bot і адразу пазначайце, дзе адбылася ці адбываецца акцыя.

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
935👍87👎19😢7🤣3🤬2
🔥 Беларуская стужка перамагла на прэстыжным фестывалі дакументальнага кіно ў Капенгагене

Дакументальны фільм Motherland / Радзіма беларускіх рэжысёраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Dox:Award на фестывалі дакументальнага кіно CPH:DOX у Капенгагене.

Крытыкі апісвалі гэтую стужку як: «Злавесны партрэт рэпрэсіўнай культуры жорсткасці ў постсавецкай Беларусі».

Рэжысёрскі дуэт падзякаваў усім, хто дапамагаў ім у стварэнні фільму і прысвяціў узнагароду беларускім палітвязням і ўсім украінцам, якія змагаюцца з расейскай агрэсіяй.

@motolkohelp
924👍140👎7😢6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️Павіншуйце беларусаў усяго свету з Днём Волі

Галасы Беларусі зноў на сувязі і сёння святкуем 105 год БНР разам!

Пакідайце свае віншаванні з Днём Волі на інтэрактыўнай мапе думак беларусаў — Галасы Беларусі.

Для ўдзелу проста напішыце сваё віншаванне ці думку праз бот @halasy_bot і вашыя словы з’явяцца на мапе, дзе іх пабачыць кожны беларус і беларуска.

Адзначым, што ўдзел максімальна бяспечны, а лепшыя каментары апублікуем у нас на канале.

⚔️ Не спыніць, не стрымаць.
#StandWithBelarus
891👍78👎8😢3🤣1
«Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

https://youtu.be/vKnS-M35Y_w
1.08K👍82🤣19👎17😢4🤬2
❤️ Луцкевіч, Скірмунт, Серада: Як штучны інтэлект бачыць заснавальнікаў БНР

Мы папрасілі штучны інтэлект паказаць, як выглядалі айцы-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі.

У выніку атрымаўся сапраўдны вінтажны фотасэт ці постары да кінастужкі пра нашых продкаў у 1918 годзе.

З Днём Волі! 🤍❤️🤍

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍784451👎8🤣3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Як выглядала Беларусь у 1918 годзе?

Кажучы пра гістарычныя падзеі мы ў першую чаргу канцэнтруемся на датах, дакументах і выбітных асобах. Але істотна ведаць і як візуальна выглядала краіна ў той час, якімі былі людзі, як яны апраналіся, чым цікавіліся, па якіх вуліцах шпацыравалі і гд.

Мы пафарбавалі і паспрабавалі «ажывіць» шэраг здымкаў беларускіх вуліцаў у 1918 годзе, каб хоць крыху ўявіць, а як было тады.

Відэа дасяжнае і на YouTube

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
886👍91👎6
❤️ Беларусы Варшавы, Гданьску і Беластоку ўжо выйшлі святкаваць Дзень Волі

Дасылайце вашыя прыгожыя здымкі з акцыяў і маршаў да 105-гадавіны БНР у @motolko_bot і адразу пазначайце, дзе адбылася ці адбываецца акцыя.

Фота: @mediazona_by і @mostmediaio
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1.05K👍105😢11🤣10👎8